наступальная аперацыя войск левага крыла Бел. фронту (камандуючы ген. арміі К.К.Ракасоўскі) 8 студз. — 8 лютага ў Вял.Айч. вайну. Удзельнічалі 61-я, 65, 16-я паветр. арміі ва ўзаемадзеянні з партызанамі Гомельскага, Мінскага і Палескага злучэнняў. Задача аперацыі: разбіць калінкавіцка-мазырскую групоўку ворага, стварыць плацдарм для наступлення ў напрамку Бабруйск—Мінск, часткай сіл — уздоўж р. Прыпяць на Лунінец. У ходзе аперацыі вызвалены Даманавічы (8 студз.), Ельск (11 студз.), Калінкавічы і Мазыр (14 студз.), Азарычы (20 студз.), Лельчыцы (23 студз.); сав. войскі прасунуліся на 60 км, адкінулі праціўніка да р. Пціч і ў раён Петрыкава, нанеслі ворагу значныя страты. 21 злучэнню і часці нададзены ганаровыя найменні «Калінкавіцкіх», 18 — «Мазырскіх».